ВЛАДИМИР КОРОТКЕВИЧ
Книги
Владимира Короткевича
Есть книги, которые всегда будут читать и перечитывать. Это в полной мере относится к книгам Владимира Короткевича. Как писатель Короткевич представлял собой исключительное явление: великий просветитель, умеющий одновременно и заинтересовать, и развлечь. Занимательность сюжетов и романтическое воображение Короткевича – уникальное явление в белорусской литературе. В каждом его произведении – обаяние истории, связь между прошлым и будущим, любовь к языку и культуре Беларуси, глубокий патриотизм. Посвятив свое творчество событиям минувших эпох, писатель сформулировал свою творческую позицию: « Нужно беречь народную память о наших славных предках, о лучших страницах своей истории…. И каждый, кто знает, должен собирать эти подробности и передавать другим».
Караткевіч, У. С.Каласы пад сярпом тваім : раман / У. С. Караткевіч. — Мінск : Папуры, 2022. — 928 с.
Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям’і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве — у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы — К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.
Караткевіч, У. С. Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды : раман / У. С. Караткевіч. — Мінск : Папуры, 2021. — 688 с. — (Мая беларуская кніга).
Раман выдатнага беларускага пісьменніка ХХ стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора - якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.
Караткевіч, У. Цыганскі кароль : аповесць / У. С. Караткевіч . - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990 . - 511 с.
Пісьменніку ўдалося насычанамі славеснымі фарбамі апісаць стравы і гулянкі ў «палацы» Якуба Знамяровского. У гэтай аповесці Караткевіч не толькі з'едліва характарызуе цыганскае «каралеўства» і недарэчную сістэму дзяржаўнага кіравання, але і разважае пра гістарычны лёс Беларусі, закранаючы сацыяльна-грамадскія і нацыянальныя праблемы тых часоў.
Караткевіч, У. Дзікае паляванне караля Стаха / У.С. Караткевіч. –Мінск: Папуры, 2022. — 304 с.– (Мая беларуская кніга).
Гістарычны дэтэктыў "Дзікае паляванне караля Стаха" – адзін з найбольш папулярных твораў беларускай лiтаратуры. Створаны паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, ён мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.
Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў – у аповесці "Цыганскі кароль" ёсць ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым...
Караткевіч, У. Чорны замак Альшанскі / Уладзімір Караткевіч. - Мінск: ООО "Папуры", 2020 . - 496 с.
«Чорны замак Альшанскі» — класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў». Для Косміча пошукі скарбаў роду Альшанскіх ператвараюцца не толькі ў цікавую прыгоду, але і ў барацьбу за ўстанаўленне праўды і справядлівасці, у якой яму дапамагаюць самыя розныя персанажы: супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, святы айцец, вартаўнік замка і касцёла, кіраўнік археалагічнай экспедыцыі. Гэта адзін з найвядомейшых твораў Уладзіміра Караткевіча.
Караткевіч, У. С. Лебядзіны скіт : казкі / Уладзімір Караткевіч ; маст. Мікола Купава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 110 с.
Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, — усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.
Малыя з цікавасцю прачытаюць творы "Жабкі і Чарапаха“, "Верабей, сава і птушыны суд“, "Вясна ўвосень“, "Надзвычайная котка“. Падлеткам адрасаваны шчымлівыя і патрыятычныя "Лебядзіны скіт“, "Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў“, "Кацёл з каменьчыкамі“, лірычная "Вужыная каралева“.
Караткевіч, У. С. Зброя :аповесць / У. С. Караткевіч. — Мінск : Папуры, 2018. — 144 с.
Гістарычная аповесць „Зброя“ тэматычна знітаваная з раманам „Каласы пад сярпом тваім“, але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці – ужо знаёмыя чытачам „Каласоў“ Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты.
Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Беларускі пісьменнік расказаў пра „золатагаловую“ і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай „Масква і масквічы“.
Караткевіч, У. Ладдзя роспачы: раман / Уладзімір Караткевіч. - Мінск: Медысонт , 2010 .
Кніга адметная тым, што яна інтэрактыўная: кожны з вас, разгортваючы яе, робіцца даследчыкам творчасці Караткевіча. Тэкст не "адматаны" да першапачатковага варыянта – усе праўленыя і выразаныя моманты проста графічна паказаныя ў тэксце. Каб кожны з вас мог вырашыць, што выпраўлена справядліва, а што – не.
Караткевіч,У. Чазенія: раман / У.С. Караткевіч. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. - 288 с.
Дзеянне аповесці Уладзіміра Караткевіча "Чазенія" адбываецца на Далёкім Усходзе, у краі з унікальнай фаўнай і раслінамі-рэліктамі. На фоне экзатычнай прыроды разгортваецца гісторыя кахання, падобнай да якой не вычытаеш больш нідзе. Севярын Будрыс з роднае Беларусі трапляе ў краіну, дзе на непажаданых гасцей сварыцца сярдзіты бурундук, а па начах вакол паляўнічага дамка блукае леапард. Там на святло ліхтара прылятае гіганцкі матыль "Блакітная ордэнская стужка" i таемна цвіце жэньшэнь. А на голых камянях і скалах пражывае свой кароткі век дзіўная расліна – чазенія. Ахутаная таямніцаю і жанчына, якую сустракае тут Севярын – Гражына Арсайла. У якія краі ні прывандраваў бы герой Уладзіміра Караткевіча – у Паўночную Афрыку, на Ціхі акіян, у Шатландыю, – паўсюль ён будзе ўспамiнаць сваю "сінюю-сінюю" Беларусь.
Караткевіч, У. Сівая легенда: аповесць / У. С. Караткевіч. - Мінск: Электронная кнігарня, 2015. - 88 с.
Гістарычнай памяццю і патрыятычным зместам прасякнута аповесць "Сівая легенда", падзеі якой адбываюцца на Магілёўшчыне (галоўным чынам на Рагачоўшчыне ў Кісцянёўскім замку, а ў канцы твора і ў самім Магілёве) у першай трэці XVII стагоддзя, пасля Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній, калі адбывалася паланізацыя беларускага насельніцтва. Падзеі і галоўныя героі аповесці народжаны фантазіяй мастака. Выключэнне складае Леў Сапега, які, праўда, толькі эпізадычна прысутнічае ў канцы твора. Аднак аўтар здолеў перадаць атмасферу таго часу, калі частымі былі паўстанні сялян супраць феадальнага прыгнёту.
Караткевіч, У. Блакіт і золата дня : апавяданні і аповесці / Уладзімір Караткевіч . - Мінск : Выдавецтва БССР, 1961. - 222 с.
У гэту складанку твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесці "Сівая легенда" і "Цыганскі кароль", а таксама апавяданні "У шалашы", "Як звяргаюцца ідалы", "Блакіт і золата дня", "Карней – мышыная смерць", "Лятучы Галандзец", "Ідылія ў духу Вата".
Караткевіч, У. Матчына душа : вершы / Уладзімір Караткевіч . – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1958 . - 69 с.
“Матчына душа” – першы зборнік паэзіі Уладзіміра Караткевіча, які больш вядомы як празаік, аўтар гістарычных раманаў, апавязанняў, аповесцяў ды п’есаў. Зборнік выйшаў год пасля прыняцця Уладзіміра Караткевіча ў Саюз Беларускіх пісьменнікаў (тады Саюз пісьменнікаў БССР). Як паэт Уладзімір Караткевіч дэбютаваў ў часопісе “Полымя” ў 1955 годзе. У зборнік увайшлі раннія вершы аўтара, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характару. Дасціпныя, з далікатным гумарам і падмечанымі тонкасцямі настрояў душы паказваюць уражлівасць Караткевіча, як паэта, яго адухаўлёнасць, і неабыякавасць да ўсяго, што акружае.